ЛитМир - Электронная Библиотека

— Ты-ж гэта дзе бадзяiсься, кароў самiх пакiнуўшы? — лагодна спытаў сына бацька.

— А што-ж iм? Нажорлiся, куды-ж iм, — засопшыся зь бегу, тлумачыў Янук.

— А ты што ў лесе робiш?

— Дык гэта-ж Тапсiк там нейкую нару апароў ды давай лапамi капаць. А я памагаць яму. Ажно нiчога й нi нашлi, пад самы бярозавы корань павяла.

— Барсук, можа, — сказала Алена.

— А вы куды гэта?

— Па малiны йдзем.

— Цi ёсьцiка яны там? Можа, другiя вызьбiралi…

— Ты вiдзiў каго?

— Тры Брунiськi яшчо зраньня пёрлi, а так яшчо некаторых вiдзiў, дык нi пазнаў здалёку.

— Гэтым Брунiськам дык уходу нiма, — прабурчэў Пракоп. — Усё павызьбiраюць. Ну а як-жа ў цябе, што новага?

— Ды нiчагусiнькi. Усё як было, гэдак i ёсьцiка.

У лесе пацягнула вiльготным жыцьцядайным халадком. Дубы, бярозы, хвоi й iншыя дрэвы, змагаючыся ўверсе за доступ да сонца, згусьцiлiся-пераплялiся сваймi чубамi-каронамi. Так густой была страха дрэў, што рэдка дзе сонца ўнiз трапляла. Што дзе расло ўнiзе, выглядала вялае, бледнае. Калi-ж у тэй страсе была якая прагалiна, дык тутака ўнiзе на сонячнай палянцы гусьцелi малыя, пышныя расьцiны й кусты. Гэтта зусiм iншы сьвет, чым на полi. Там чалавек быў млявы, а тут жвавы, жывы. Незьлiчонае птушынае царства голасна славiла вясну й невычарпальныя сiлы вечна зьменнай прыроды. Хацелася прысесьцi, абаперцiся аб камель каторага дуба цi бярозы ды поўнiцца гэтымi жыцьцядайнымi песьнямi, сокамi… Хацелася назiраць крылатых жыхароў лясных гушчаў, што завiхалiся з працай i песьнямi, дзiвiцца-любавацца ляснымi багацьцямi.

Пракоп i Алена йшлi моўчкi, кажны пры сваiх думках. Босыя ногi дзе шалясьцелi падсохлымi леташнiмi лiсьцямi, дзе трашчэлi сухiмi галiнкамi, а дзе тапталi вогкую парудзелую йглiцу. Пасвойму марыў Пракоп. Ён глядзеў на высачэзныя дрэвы-прыгажуны, дый наўгад на вока мерыў, колькi з каторага можна было-б дроваў напiлаваць, якое было-б добрым бервяном на хату, цi шулом у пунi, з каторых танейшых iльга было-б змайстраваць хлёскiя палазы на санi, загнуць дугу цi што iншае. Гэх, каб гэта так дазволiлi яму зь пiлой i сякерай ды адным памочнiкам якi тыдзень цi другi ў лясной гушчы пагаспадарыць! У памяцi сьвежым жыло недалёкае мiнулае, калi за дрэва на будову сваёй малой хаты так цяжка мусiў папацець, папацягацца для панскага дабра.

«Гэта-ж чаго духоў зь цябе ня выцiснуў, скуралуп! — кляў у думках Пракоп. — Ён на той лес нi трудзiўся, нi пацеў, рука ягоная нiколi з мазылём нi браталася; ён, гэны лес яму дарма прышоўся. А тут, калi якое палена адступiў, дык — духi зь цябе вон! — дзень i ноч яму рабi, нi адступiцца!»

Глянь, гэта ня лес, гэта любасьць. Вунь бярозкi-прыгажунькi, як тыя дружкi-маладзiцы на вясельле прыбралiся-выстраiлiся. Дубы-волаты, як тыя мажныя паны мiж дробных мужыкоў, сярод iншых дрэваў раскашэлiлiся. Хвоi гонкiя побач з гладкiмi круглымi бярозамi ўверх пнуцца, за сонца спрачаюцца. А гэта-ж лес увесь i зямля, якую цяпер тапталi босыя, каравыя, парэпаныя ад золi й працы ногi Бахмачоў, усё гэта належала да «панства польскага». «Каб яно галавой налажыла, панства гэткае!» — думаў Пракоп. А вартаўнiком маёмасьцi «панства» быў ня хто iншы, як той каржкаваты, рудзенькi Бжончэк.

Лясьнiка знаў Пракоп здалёк, чуў аб iм масу нядобрага.

— Лепi нi спатыкаць такое лiха, а як трапiцца на дарозе, дык абмiнуць, казалi пра яго людзi.

Здалёк Бжончэк выдаваўся малым, непагрозьлiвым, нечым нязначным, на што ня варта было браць увагi. Аб iм Пракоп мала калi думаў, хоць хадзiлi слухi, што крыўдзiў злоўленых у лесе. Цяперака-ж гэты самы малы палячок вырас да непазнавальных памераў. Ён тут во мог прытаiцца за каторым дрэвам i нi агледзiсься, як на цябе скочыць, як каршун. Казалi, што меў нюх сабакi, хуткасьць зайца, спрыт лiсы. Цi, можа, гэта са страху перабольшвалi?

Пракоп затрывожыўся. Як-нi-як, прыйшоў ён сюды зьбiраць майно «панства польскага», не купiўшы ў «пана солтыса» талёнаў. Аб Пракопавай сумленнасьцi ведалi ўсе: ён каб калi каму дзе вока запарошыў.

Быццам таму, каб пабольшыць Пракопаву трывогу, адазвалася Алена:

— Надта-ж нядобрае я сягоньнiка ўвосьнi вiдзiла.

— А што? — спытаў муж.

— Нiбыта паехалi мы да Данiлы й тамака на лодцы выехалi на возера рыбу лавiць. Ловiм мы гэту рыбу й толька от мелi сетку цягнуць, а мяне, адкуль нi вазьмiся, як падхапiў вецiр ды ў ваду. Пачала я тапiцца, ды ажно прачнулася. Аж спацела ўвосьнi была, так страшна… Рыба — гэта нi на добрае, кажуць…

— Ат, ня веру я сном. Забабоны, казаў той, дый толька, — махнуў рукой Пракоп, каб суняць ня толькi жонку, а й сябе.

— Каб-жа даў Бог, усё добра было. Хто гэта ведаiць…

Iзноў iшлi моўчкi, слухаючы гоман лесу. Выйшлi на пералесак. Дрэвы парадзелi, замянiлiся кустамi. Пракоп ведаў, што тут перад узбалоцьцем, будзе многа малiньнiку. Там дзесь далей плыве ручэй, што пасьля ўпадае ў Бярэзiну. Мейсцамi там сенажацi на паплавох. Для мясцовых-жа людзей — крынiца ягадаў: чарнiцаў, брусьнiцаў, журавiнаў. Туды налева зноў займалася высокая сьцяна стройнага, гонкага лесу, якi цягнуўся пэўна цi не да Перасечана й далей аж за бальшавiцкую мяжу.

Малiньнiк знайшлi хутка. Дзе-нiдзе вiдаць былi жаночыя хусткi й чуваць гоман галасоў. Адно пачалi Бахмачы зьбiраць, калi падыйшлi iз поўнымi кошыкамi Брунiськi.

— Чулi, дзядзечка? — сказала найстарэйшая Мальвiна.

— А што? — падняла галаву Алена.

— Кажуць, лясьнiк пiльнуiць i калi каго бiз талону зловiць, дык ягады адбiраiць.

— А Божа-ж мой! — вохнула Алена.

— А ты вiдзiла яго? — спытаў Пракоп.

— Я дык ня вiдзiла, але-ж людзi, можа, ня брэшуць, — адказала без запыну рослая, загарэлая чарнавалосая дзеўка. Дзьве меншыя сястры ейныя, кропля ў кроплю падобныя да Мальвiны, тулiлiся да старэйшай, як пiскляты да кураводкi. У iх i кошыкi меншыя былi, хоць усе на адзiн лад, зь бяленькага гладзенькага лыка плеценыя. Работа была старанная — кошыкi, як цацы. Гэта майстэрства рук старога бацькi, што зрэдчас адно прыкладаўся да працы ў полi, бо меў на гэта здаровага дзяцюка сына, што даваў усяму рады.

— Ды Бог зь iм, нiхай пiльнуiць, — адказаў Пракоп, каб скончыць гаворку й ля малiны завiхацца. Брунiськi зьнiклi скора, як-бы iх тут зусiм не было. Пракопа й Алену цяпер паглынула прагавiтасьць, каб як найболей назьбiраць.

Шмат дзе малiньнiк сьвяцiўся белымi чаранкамi, але й ягадаў было ўволю. Былi яны пахучыя, смачныя. Збоку чулiся галасы, калi iншыя якiя зьбiральнiкi ў суседзтве былi. Сонца пякло шыi, паволi паўнелi малiнамi кошыкi, птушыная сымфонiя прыемна казытала слых, а духмяны водар ягадаў i краскаў ледзь не п'янiў чалавека. Гэтак незаўважна й у пiльнай працы сплываў час. Ужо, як сказаў-бы Пракоп, кiшкi марша на ўсю йванаўскую гралi, кошыкi былi амаль поўныя, сонца добра пахiлiлася на захад, калi дамоў iсьцi наважылi.

Адно перайшлi пералесак i пачалi паглыбляцца ў дуброву, кiруючыся на сьцежку, як перад iмi, быццам з-пад зямлi, вырас камлюкаваты руды чалавек. На правым плячы трымаў наперавес стрэльбу. Рудыя, непрыязныя вочы борзьдзенька бегалi па Бахмачох i найдаўжэй затрымалiся на кошыках. Бачыў Пракоп гэтага чалавека раней, ды ўсё зводдаль. Цяпер-жа стаяў перад iмi на крокаў пяць, не далей, правая рука — ля замка стрэльбы, левая — у кiшэнi напушчаных на боты портак. Апрануты быў у выцьвiлы вайсковы муньдзiр, на галаве шапка-канфедэратка.

Ззаду за лясьнiком стаяў, шырака адкрыўшы чорны рот iз здаравеннымi iкламi й выпнуўшы язык, вялiкi сабака-ваўчар. Пракоп, прыгледзеўшыся гэтаму камлюкаватаму пану, адразу спанатрыў, што сустрэча гэткая нiчога добрага яму нi варажыла. Алена iнстынктоўна левай рукой сьцiснула вышэй локця Пракопаву правую руку. У гэтым цiску выказалася й перадалася мужу ўся Аленiна трывога. Дзьве пары сялянскiх вачэй улiплi, напружана чакаючы далейшага, у палячка. А той спакойна, як i належылася гаспадару багатага лесу, прамовiў сiпаватым голасам:

— Талоны маеце?

У голасе было пытаньне й пагроза.

— Не, паночку, нi маем. Нi было ў нас грошы купiць iх, — пасьпяшыла з адказам Алена.

21
{"b":"103052","o":1}