ЛитМир - Электронная Библиотека
A
A

— Калi тое было?

— Улетку. Ды чакай, раскажу табе яшчо, — гарачыўся аграном. — Ты чуеш што робiцца ў нашай ваколiцы, а я чую што вытвараецца многа па цэлай Бiларусi. Найболi зьверскiя банды ў Шчучынскiм, яны над нашымi сьвятарамi зьдзекуюцца. У вёсцы Туры за беларускую дзейнасьць польская банда замардавала сьвятара Iгнатовiча й ягоную матушку. Паабразалi iм вушы, насы, вочы павыколвалi, а матушцы адрэзалi грудзi. Нараны лiлi бiнзiн, падпальвалi й п'яныя рагаталi зь людзкiх мукаў.

— Госпадзе мой, Матка Боская! — жахнуўся Антось.

— Тамака яшчо недзе, — забыўся мясцовасьць, — дык нашага сьвятара, каторы ладзiў праваслаўную царкву, што Палякi адабралi й замянiлi на касьцёл дваццаць гадоў назад, дык яго жыўцом закапалi ў зямлю, толькi галава тарчэла. Разлажылi вогнiшча й калi чалавек у страшных муках памiраў, вакол таго агня, як дзiкуны, танцавалi… Мог-бы доўга расказаць усё тое, што да мяне даходзiць. Па цэлай Заходняй Бiларусi Палякi стараюцца гаспадарыць, палiць i рэзаць. А рэжуць нашых у корань. Дык цi думаеш, што сам адзiн па начах ня сьпiш i рупiшся, каб сваiх пад зброю на абарону паставiць?

Падгайскi змоўк. Зiрнуў на ручны гадзiньнiк. Вiдаць, што быў змучаны.

— Можа спаць хочаш, а я замiнаю?

— Ды не, сядзi. Я рад, што забегся, хочацца са сваiм чалавекам душу адвесьцi. Знаеш, тутака на месцы я асьцярожненька мушу.

— А што чуваць?

— Я й хацеў расказаць пра гэта, але яшчо раней пра бальшавiцкiя банды. ты сам чуеш, што яны ад Палякаў анiчуць ззаду не астаюцца. Цяперака, вiдзiш, ужо пачынаюць школы палiць. Нашым удалося на курсах маладых настаўнiкаў на скорую руку падрыхтаваць, каб дзiркi пазатыкаць, а гэтыя ўжо разганяюць. За Докшыцамi нiдаўна ў Малiнаўцы школу спалiлi. Чуў? Ды i другiх мясцох паляць, асаблiва дзе блiжэй да лясоў. Настаўнiкаў калi не забiваюць дык напалохаюць, што самi паўцякаюць. Чакай-жа, здаецца зь Лiтоўцаў там недзiка настаўнiчае Янука Бахмача дзяўчына?

— Ага, Дуня Макатунiшка, у Бярозаўцы.

— Гэта блiжэй гораду. Можа туды нi дабяруцца. А хто ў вас у Лiтоўцах вучыць?

— Ды гэта старая дырда Плясьневiчыха. Якая там зь яе вучыцелька… Бэ i мэ можа навучыць, а так яна слаба пабiларуску…

— Што за яна?

— Старая ўдава з гэтых нашых пшэкаў-шляхты. Як помню, лiпела там на хутары пры Лiтоўцах. Мы некалi, малеча, калi ўскапышымся й бяжым Плясьневiчых дражнiць. Яны дзьве з катамi жылi. Мы пад вакно падыйдзем ды як зачнём на розныя галасы! Старэйшая, як ведзьма, зь мятлой празь дзьверы да нас: — Я вам, лайдакi, ногi паперабiваю! Тая старэйшая даўно памерла, а маладзейшая цяперака дзяцей нашых вучыць. Гадоў, мусiць, шэсьцьдзесят ей.

— Гэта зьдзек над нашымi дзеткамi, каб такую вучыць паставiлi.

— Мусiць няма каму.

— Дык калi-б тэй Януковай дзяўчыне горача там стала, чаму яе ў родную вёску нi вярнуць?

Антось нiчога на гэта не адказаў. Дуню ён паважаў, але ня ведаў як там у Бярозаўцы ўложыцца й цi Дуня дома вучыць згодзiцца.

— Ну дык што там у цябе з палiцыяй i Немцамi? — спытаў.

— Левандоўскi да цябе ня чэпiцца? — пытаньнем на пытаньне адказаў Падгайскi.

— Нi заглядаў.

— А як дзiравы шляхцiц?

— Нiчога. Ён сьлядзiць за Шпунтамi. Хочыць Лявона прыпiльнаваць i падсьцерагаiць як Шпунтоў сабака ўночы брэшыць.

— Кпiны строiш?

— Ды не. Сам мне расказваў.

Падгайскi запрапанаваў яшчэ выпiць.

— Я гэттака, ведаеш, — працягваў аграном, узяўшы малы кавалачак гурка, — ролю абжытага й багатага прыяцеля Немцаў i Палякаў iграю. Гаспадарка мая да гэтага рыхтык падходзiць. I адны й другiя, значыцца Немцы й палiцыя да мяне заглядаюць. Ёсьць варыва, садовiна, ёсьць яшчо тое-сёе. Курэй, сьвiней, карову трымаю. Прыходзiцца да працы наймаць, знаеш. Яшчо трымаю добры запас гарэлкi…

Пра характар гаспадаркi сваей аграном не патрабаваў Антосю гаварыць. Падгайскi практыкаваў так неабходны вайною тавараабмен. I гарэлку, значыцца шнапс, пэўне-ж, ня сам гнаў, а даставаў з ЦТО цi дзе там. Калi-ж мясцовым уладам чаго патрэбна было, а Падгайскi ня меў, дык ведаў дзе i ў каго дастаць можна. Нямецкая ваенная гандлёвая кантроля мела шмат дзiрак, празь якiя можна было лёгка пралезьцi, асаблiва калi з уладамi руку трымаеш. Бязумоўна, — ды пра тое навет не гаварылася, — Падгайскi, як мага, мусiў ладзiць з падобнымi, як ён, гаспадарамi ў мястэчку, якiя супольна маглi рабiць «гяшэфт» для свайго дабра й нажывы дый для частага ратаваньня iншых, што зубы палажылi-б на полкi, калi-б трымалiся правоў акупацыйных уладаў. Антосю ведама было, што Падгайскi не рабiў гандлю на вялiкi маштаб, а адно даволi, каб самому ўтрымацца, наймiтаў аплацiць ды, — самае галоўнае, утрымаць сваю стратэгiчную пазыцыю, зусiм неабходную для помачы загрожаным Беларусам.

— Ты можа й чуў, - усьмiхнуўся аграном, — нiкаторыя сьмяюцца, што ў мяне забягалаўка, толькi от што баб нiма, ато чыста бардачок быў-бы… Ха-ха-ха! Гэтам браток, злыя языкi, перцу на iх. Прыходзяць гэтыя самыя, як я iх называю, свае, значыцца й пазаўчорака нямецкi камандант i гэты фрыц, каторы во па гаспадарскай часьцi ад зондэрфюрэра з Докшыц, пару гадзiнаў тутака прабарабанiлi. Знаеш, выпiць, адыйсьцiся ад сваiх хочацца. Куды-ж iм? Выпiць то, пэўна-ж, яны маглi-б i ў сябе ўдома, шнапсу ў iх даволi, але ўсяроўна iм рупiць далей ад непаклiканага вока. От як… Яны такое месца на водшыбе, як маё, любяць. А мне, сам знаеш, калi катораму з нашых на хвост наступяць, дык iхныя дзьверы тады адчыненыя.

— А цi заплацiлi яны табе за ўсё тое дабро, што войска брала ды квiткi давала?

Падгайскi падумаў, пачухаў рудыя валасы, скрывiў твар.

— Як там заплацiлi… Па нейкай сваей дзяржаўнай цане, акупацыйнымi маркамi. Ну але-ж, заплацiлi. Ёсьць тутака ў мястэчку каторыя на чыгунках працуюць, значыцца цягнiкамi маюць праезд у Вiльню цi Менск. Гэтыя людзi вечна назаляюць, каб iм сала цi яек прадаў. Яны там маюць свае кантакты й сам ведаеш, што ў вялiкiх гарадох людзям вайной пражыць куды цяжэй. Я iм часам чаго адчэпнага, але найболi адмаўляю, бо нажыва мяне ня цiкавiцць а, баранi Божа, каго ўквелiш, дык тады адно глядзi…

— Ну а як Левандоўскi? — цiкавiўся далей Антось.

— Спачатку ён, гэтае самае, дзiкавата крыху да мяне ставiўся. Ды пасьля ўвiдзiў, што нямчура сюды заглядаiць дык i ён асвоiўся. Адным словам, злажылася добра. Левандоўскаму, знаеш, давялося часамi чым-небудзь руку пагрэць. Кумекаеш? Нiвядома як далей будзiць, але цяперака лепi мне, значыцца нам, мець iх прыяцелямi чым ворагамi. Гэтак i таньней абыйдзецца, калi часамi сваiх ратаваць трэба. Знаеш, тымчасам улада ў iхных руках. Гэта праблема старая, як сьвет: калi ты слабы, ня рыпайся, мацуйся, чакай свайго моманту, а тымчасам глядзi, каб зь цябе пер'я ня выскублi. Я Левандоўскаму цi раз сказаў, што ўжо час перастаць з нашых людзей камунiстаў фабрыкаваць. Ён зразумеў. Цяперака ўжо з нашых тутака камунiстаў ня робяць хоць, як я табе ўжо казаў, у iншых месцах гэта яшчэ прадаўжаецца. А ты во паглядзi як дырэктар Сабалеўскi сьвята бiларускiх угодкаў нiзалежнасьцi дваццаць пятага сакавiка ў чыгуначным клюбе арганiзаваў, зь якiм шыкам i патрыятызмам. Цымус, браце! I што-ж ты думаеш, цi гэта не калола нашым ворагам у вочы? Ого, як калола! Але-ж нiкога з нашых нi зачапiлi.

— Можа зьмянiлiся? Я iм ня веру, — адказаў Антось.

— Ведаеш, Антось, ня ўсе Палякi сволачы дый ня ўсе нашы — ангелы.

— Ды не, але бальшыня Палякаў якраз i ёсьцiка сволачы й бандзiты. А нашыя? Сам ведаеш, свая кашуля блiжэй цела.

— Ня ведаю як табе вытлумачыць, — пасьля хвiлiны роздуму пачаў Падгайскi. — Можа лепi прыпомнiць, — ты-ж, пэўня, чуў… ды чаму-ж ня чуў? Усе чулi, — прыпомнiць, што ў трыццаць дзявятым, як развалiлася Польшча, рабiлася на Ўкраiне, значыцца ў Галiччыне й на Валынi. Страшна, як расказваюць. Украiнцы рэзалi «ляхiў» без разбору. Пасьля дабралiся й да сваiх сем'яў, мяшаных значыцца. Мацi — Украiнка, а бацькка — Паляк, цi наадварот. От i пашло. Муж рэзаў жонку, цi жонка мужа. I дзетак нi шкадавалi. Ведаеш, народ проста да абсурду скацiўся, зусiм розум страцiў. А цяпер прыгадай сабе, глянь навокал нас: колькi ў нас сем'яў мяшаных? Мясцамi мы вельмi з Палякамi зьлiўшыся, ды яшчо ў нас вялiкая цемната: рэлiгiю лiчаць нацыянальнасьцяй, значыцца каталiкоў — Палякамi, праваслаўных Расейцамi, а рэшта хто? Мы, Беларусы, — гэта тутэйшыя. Ды што было-б, калi-б мы, як Украiнцы, разьню зрабiлi? Бойся Бога, што было-б… Калi-б у цябе была жонка Полька й за польскiх часоў выгадавала дзяцей палякамi, дык што-б ты рабiў, рэзаў-бы iх?

59
{"b":"103053","o":1}