ЛитМир - Электронная Библиотека
ЛитРес представляет: бестселлеры месяца
Тайны чёрного спелеолога
Порочная связь
Где мои очки и другие истории о нашей памяти
Земля будущего
Всего лишь тень
Времетрясение. Фокус-покус
Рождественская надежда
Анестезия
A
A

Нiкчэмнiк тыран прыпрог у сваю калясьнiцу найбольш агiднае, антычалавечае, антыбоскае. Вунь ягоныя пасланцы, перапоўненыя гневам i нянавiсьцю да высокага й шляхотнага, забiваюць у менскiх руiнах. Калi не сваiмi рукамi, дык правакацыямi, рукамi працiўнiкаў. Колькi Беларусаў перабiлi! Цяпер вайна, што ня ведае нiякае меры й лiтасьцi. Цяпер бандыты страляюць ва ўпор. А раней? На «мiрным будаўнiцтве» выдушылi цьвет беларускае iнтэлiгэнцыi, моладзi. Каб больш нiяк i нiколi ня змог на ногi падняцца зьняможаны, зьнявечаны, зганьбаваны народ. Душу яму адабраць i так адурманiць, каб рабом, для заваяваньня iншых, у тую вялiкую калясьнiцу падпрогся…

Лявiна агня з-над Дняпра ўжо ў недалёкай будучынi пракоцiцца праз усю зганьбаваную й стоптаную краiну. Каб спынiцца дзесь на райхстагу, яна па дарозе падмяце ўсю моладзь. Пагонiць яе на штурм. Бальшыня моладзi нiколi ў родныя куты ня вернецца. Колькi дзясяткаў гадоў займе народу, выпаласканаму з асноўнае сiлы, каб на ногi стануць? Дваццаць, пяцьдзесят? Колькi рэк цi мораў напоўняць сьлёзы раднi, якая будзе iх аплакiваць? I навошта тыя аграмадныя ахвяры? Каб задаволiць ненажэрны апэтыт някчэмнiка-тырана?

Народ мой шматпакутны, «пан сахi i касы», якiмi мяркаваньнямi Ўсявышнi табе такi лёс наканаваў? Цi даў табе на зямлi месца, каб ты стаўся спажывай зьдзiчэлых, тых, што запярэчылi Ягонае iснаваньне й адраклiся Валадара Нябеснага?

Над плошчаю, дзе гаркаюць вайсковыя каманды, лунаюць у лагодным ветрыку й перадвясеньнiм сонцы сьцягi. На адных — крыжы зь пераломанымi канцамi. Свастыкi. Быццам павукi. А побач бел-чырвона-белыя. Тыя, што нясьлi ў бой слуцкiя гэроi, каторыя «пайшлi памiраць, каб жыла Бацькаўшчына». Тыя, пад якiмi першы раз, на поўны рост, пасьля сотняў гадоў няволi, устаў на хiсткiя ногi аджылы народ. Колькi яшчэ пройдзе часу, пакуль гэтыя сьцягi, як бясспрэчныя гаспадары, будуць горда й пышна паласкацца ў ветры на менскiм доме ўраду, на вiленскай Замкавай гары й катэдральнай плошчы, на маштах перад урадавымi будынкамi ўсiх беларускiх гарадоў ды ўсiх амбасадаў вольнае дзяржавы па ўсiм сьвеце? Калi тое збудзецца, што сказаў Вялiкi Прарок:

Занiмай, Беларусь, маладая мая,
Свой пачэсны пасад мiж народамi!?

Гук агульнае каманды «Зважай»! Выцягнулася, замерла новавышкаленае войска. Кульгаючы, абапiраючыся на ляску, чыкiльгае перад фронтам калёны групэнфюрэр СС фон Готбэрг. Зь iм, крыху ззаду — нямецкiя афiцэры, а ў iх лiку й пара беларускiх, адзiн зь iх маёр Чмель. Групэнфюрэр высокага росту, на левай грудзiне — мэдалi й крыжы. Даўгая, бусьляная шыя, круглы, пульхны твар, зьверху закончаны шапкай з высокай стрэшкай i чэрапам сьпераду. Спад насунатага на лоб казырка праз акуляры поўзаюць па жаўнерах халодныя й разважныя вочы. Цi групэнфюрэр СС ацэньвае патэнцыял гэтых людзей, што вось маюцца разьехацца ўсiх кутох Генэральнага Камiсарыяту Вайсрутэнii, каб рыхтаваць i школiць мясцовыя сiлы, цi ўжо, чуючы рэха гарматаў з-над Дняпра, думае пра дылему капiтана тонучага мараплаву?

Агляд войска скончыўся й вышэйшыя афiцэры спыняюцца ля правага крыла даўгое калёны. Гаспадар аддае загад камандаючаму парады й той гучным, дзёрзкiм голасам перадае каманду. З калёны выходзяць на цэнтар плошчы чатыры афiцэры. Спыняюцца, паварачваюцца тварамi да сябе, стаяць накрыж, у вадлегласьцi пару крокаў адзiн ад аднаго. Да iх парадным крокам падыходзiць нямецкi афiцэр. Гэта пяцёрка фармуецца на даўжыню рук, а Немец трымае парадную шпагу й лiст паперы з тэкстам прысягi, да якiх усе чатыры дакранаюцца. Iдзе каманда й усе прысутныя ў калёне, стоячы на «зважай», трымаюць левыя далонi на швах штаноў, а правыя рукi, сагнуўшы простым кутом у локцях, падымаюць уверх, далонi на вышынi сваiх пiлётак. Пачынаецца прысяга.

Нямецкi афiцэр з салютам чатырох беларускiх афiцэраў у цэнтры плошчы голасна чытае нямецкi тэкст, а за iм прысутнае на плошчы войска паўтарае. Ёсьць у гэнай прысязе й пра «Гросдойчлянд», i пра «Вайсрутэнiю», i пра жаўнерскую цноту, i гонар, i адданасьць, якой прысягаючыя абяцаюць гарэць у будучынi.

Пасьля сканчэньня ўрачыстае прысягi, афiцэры з Готбэргам iдуць у дом на паўночным баку плошчы i ўзыходзяць на абшырны балькон на другiм паверсе, удэкараваны сьцягамi двух народаў. У гэты час войску даецца каманда павярнуць направа й стаць вольна. У групе вайсковых на бальконе наперад выходзiць куды меншы за Готбэрга ростам, чарнявы, у акулярах, чалавек у цывiльным.

— Глядзiце, Астроўскi! — чуваць у натоўпе.

У прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады, — гэта добра вiдаць дападлiваму воку зьнiзу, — вялiкiя грудзi. Цi ня зялезную ахоўную жылетку пад касьцюм апрануў? Чаго добрага, каб хто з прысутных, — а мiж натоўпу можна скрыцца, ня стрэлiў у гэты «сымбаль беларускай дзяржаўнасьцi». Чалавек гэты, што, згодна ацэнкi памяркоўных людзей, ратаваў шмат сялян ад забойчых рук бальшавiцкiх бандаў, што запраўды стараўся памагчы, як мог, Беларусам, што апынулiся ў скрыжаваньнi агнёў, карыстаўся мiж сваiх немалой папулярнасьцю. I не дарма гоман у натоўпе сьцiх. Прысутныя хацелi паслухаць пра пляны прэзыдэнта БЦР i нямецкiх акупантаў.

— Афiцэры й падафiцэры Беларускай Самааховы, грамадзяне Беларусi! пачаў Астроўскi гучным, нiзкiм голасам. — Сягоньня мы, тут сабраныя, а з намi i ўвесь беларускi народ, сьвяткуем вялiкi й сьветлы гiстарычны дзень. 25-га сакавiка 1918 году ў Менску, вуснамi прадстаўнiкоў беларускага народу была абвешчана вольная й незалежная беларуская дзяржава. Вуснамi сваiх выбраных сыноў i дачок наш народ заявiў, што ад гэтага часу ён зрывае ўсякiя сувязi з Расеяй, якая, ня пытаючыся яго, кiнула наш народ у полымя жахлiвай, чужой i непатрэбнай яму вайны. Беларускi народ сказаў, што Расея, дбаючы толькi аб сваiх iмпэрыяльных iнтарэсах, давяла нас да найбольшай галечы, адабрала ў нас усе вольнасьцi, запрэгла ў найбольш жахлiвае й непасiльнае рабства. I вуснамi сваiх выбраных прадстаўнiкоў наш народ заявiў на цэлы сьвет, што ад гэнага часу Расея ня мае нiякага права гаварыць цi рабiць якiя-небудзь умовы ад яго iмя, што ад гэнага часу Беларусь абвяшчаецца вольнай i незалежнай дзяржавай! Наш народ ты самым сказаў, што ад гэнага часу ён сам, i толькi ён, будзе ў сваей хаце гаспадаром!

Пасыпалiся з плошчы гучныя воплескi. Астроўскi, якi гаварыў павольным гучным i ўзьнёслым голасам, усьмiхнуўся, зiрнуў на побач стоячых афiцэраў, i ўпэўнена прадаўжаў:

— На вялiкi жаль, нашыя ворагi нiяк не хацелi разлучыцца iз сваiмi плянамi панаваньня над нашым народам; зладзеi й гвалтаўнiкi не маглi дараваць таго, што вось вышмыгнула зь iх рук ахвяра й намагаецца стаць на свае ногi, гаспадарыць у сваiм доме. Таму, пасьля мабiлiзацыi новых сiлаў, яны зноў напалi на маладую беларускую дзяржаву i, як вам ведама, гэтым разам на помач новапаўсталаму ў Расеi жыда-бальшавiзму, што захапiў уладу, прыйшоў i выкiдыш Вярсальскага трактату — шляхоцкая панская Польшча. Трактатам у Рызе яны разрэзалi на дзьве часткi жывое цела Беларусi й кiнулi наш край у новую няволю. Каб поўнасьцю ашукаць наш народ i падпрэгчы яго сабе на помач, маскоўскiя жыда-бальшавiкi ўтварылi Беларускую савецкую рэспублiку, а Палякi ў сваей часьцi акупаванай Беларусi лiкiвiдавалi наша школьнiцтва, арганiзацыi, праводзiлi агульны й пасьлядоўны плян асымiляцыi. Жыда-бальшавiкi забралi ад нашых сялян зямлю, загналi iх у калгасны прыгон, адабралi ад людзей права ўласнасьцi, ад работнiкаў адабралi права страйкаў. Яны вынiшчалi ў Сiбiры мiлiёны нашых сялянаў i iнтэлiгенцыi, найлепшых сыноў i дачок нашых. Толькi дзякуючы Другой сусьветнай вайне мы здабылi магчымасьць жыць без апекi ворагаў. Вялiкая нямецкая армiя, пад правадырствам фюрэра Адольфа Гiтлера, выгнала з нашай зямлi жыда-бальшавiцкую хэўру й дала нам магчымасьць будаваць сваё беларускае жыцьцё!

У гэтым месцы Астроўскi крыху затрымаўся. Вялыя воплескi зараз-жа й ацiхлi. Яны выразна выявiлi тое, што думалi сабраныя грамадзяне пра гэтага апошняга «вызвольнiка». Прэзыдэнт БЦР прадаўжаў:

75
{"b":"103053","o":1}
ЛитРес представляет: бестселлеры месяца
Живая Викка. Продвинутое руководство для виккан-одиночек
Тринадцатая сказка
Первая сверхдержава. История Российского государства. Александр Благословенный и Николай Незабвенный
На костылях любви
Особое условие
12 магических дней. Волшебство Нового года для жизни вашей мечты
Преодоление
Мужчина и женщина. Универсальные правила
Письма до полуночи