ЛитМир - Электронная Библиотека
ЛитРес представляет: бестселлеры месяца
Неизвестная война. Записки военного разведчика
Формы и содержание. О любви, о времени, о творческих людях. Проза, эссе, афоризмы
Нетерпение сердца. Мария Стюарт
Малышка-крутышка
Тысяча сияющих солнц
Утиная семейка. Комиксы о родителях и детях
Ложные приговоры, неожиданные оправдания и другие игры в справедливость
Лев Яшин. Вратарь моей мечты
Капкан для простушки
A
A

— I што ён галдзiў?

— Ды от казаў, што жылi на сьвеце абiзьяны, першыя значыцца… людзей яшчо нi было. Тады, кажыць, за мiлiёны гадоў яны навучылiся карыстацца, як ён сказаў, "арудзiямi труда", Хадзiць пачалi на заднiх лапах, хвасты iм паадпадалi, бо ўжо нi было патрэбы хвастамi за дрэвы чапляцца. "Как абiзьянiна галава начала думаць, упатрабляць арудзii труда, тада начаўся працэс разьвiцiя чалавека, iба абiзьяна начала мазгi ўпатрабляць". Нешта во такое плёў. А як Богу дасталося ад яго, мамачкi мае! Ну i дасталося-ж усiм тым, што ў Бога веруюць.

— Ну а што вучнi на гэта? — цiкавiлася дзяўчына.

— А што-ж вучнi… слухалi ды ўсё. Што хто думаiць, дык цi ты ў каторага на лбе прачытаеш?

— А ты што думаiш? — ня спынялася Надзя.

— Алi-ж ты цiкавая, — упiкнуў Янук, — скора састарэешся.

— Ну алi-ж мне скажаш, — усьмiхнулася Надзя, таўхануўшы хлапца плячом.

— Якая ты сьмешная… Ну што я магу думаць? Першы во раз пачуў… Мне здаецца толька, што каб яно так было, як ён кажыць, дык чаму яшчо ў тых джунглях цяперака поўна абiзьянаў? Чаму яны ўсе нi перамянiлiся ў людзей, як ён казаў нiбы тое было?

— Бо можа гэтыя нi такiя абiзьяны? Можа яны дурнейшыя за тых iншых?

— А можа гэны пэйсаты гарыла з "народнага абразаванiя" найбольшы дурань за iх усiх? — адсек Янук i злосна плюную.

— А яго нiхто нi пытаўся, чаму ўсе абiзьяны людзьмi нi зрабiлiся? — з усьмешкай спыталася Надзя.

— Нiхто нiчога нi пытаўся яго. Расшумеўся, як папоў самавар… Пад канец намякнуў, што яшчо ня скончыў. Званок абарваў. Можа яшчо раз прыедзiць.

— А як Бога няма, паягонаму, дык нi казаў тады ў каго нам верыць? спытала дзяўчына. — Можа ў Сталiна?

— Яшчо да гэтага нi дабраўся. Алi калi другi раз прыдзiць дык тады ўжо, пэўня, даведаемся, — закончыў Янук з сарказмам у голасе.

— Ну чорт зь iм, — сказала дзяўчына. — От што прыпомнiла: пазьбiрай Янучок, усё карэлае, найперш бялiзну, ручнiкi ды ўсякую ўсячыну, што памыць трэба. Заўтра забягуся, луг зраблю ды ўсё памыю. Добра?

— Мiкола-ж у нас гаспадар, дык яму лепi вiдаць. Сама гэта знаiш, адказаў Янук.

— Ты, Мiкола, дагледзiш?

— Добра, — адказаў Мiкола.

— Пабягу-ж я назад, — крутнулася Надзя. — Тамака сама мама дома.

Скрыпнулi пярэднiя дзьверы й дзячына, кiнуўшы «дабранач» на разьвiтаньне, зьнiкла ў сьнежнай навальнiцы. Гадзiну пазьней ля варот пачуўся голас i Янук, хутка апрануўшыся, выбег паглядзець. Сьнег цярушыў у вочы, але, здавалася, палагаднеў. З вулiцы бацька намагаўся адчынiць высокiя дашчаныя вароты, навокал якiх намяло сугор сьнегу.

— Чакай, тата, я прынясу лапату, — пасьпяшыў Янук.

Зь сенцаў бегам хапiў шырокую лапатуды ўзяўся адчышчаць сьнег. Бацька трымаў за аброць кабылу, гладзiў яе па мордзе. Захутаны ў бурку, зь вялiкiм башлыком на галаве, сьпераду тарчэлi аблядзянелыя на канцох вусы. У сыпкай сьнежнай маньне нагадваў нейкую дзiўную зьяву.

— Сынок, адпражы кабылу, накрый яе коўдрай i падвяжы, каб ня ськiнула яе, падпругай, ды падкiнь ей лепшага мурагу. Трэба будзiць папаiць, якую гадзiну спусьцiўшы…

Дзiўны, скрыпуча-дрыжачы, нязвычайны голас. А яшчэ больш нязвычайным было тое, што бацька цяжкiм крокам адразу накiраваўся да заднiх дзьвярэй хаты. Янук перастаў раскопваць сьнег i пазiраў на шырокiя бацькавы плечы, башлык, таўстыя ў анучах i лапцёх ногi. Прыгадаў хлапец, што нiколi, прыехаўшы зь якой вялiкай цi малой дарогi, не сьпяшыў бацька ў хату пакуль кабылы не ўпарадкаваў.

Янук адчынiў вароты i ўзяў кабылу за аброць. Ступала яна няроўна, на бакi хiсталася, быццам замiнаў ёй у хадзе цяжарны жывот. Любiў Янук гэту цяглавiтую жывёлiну. Калi раней даглядаў яе, сустракала хлопца кароткiм iржаньнем, мордай лiсьлiва ёрзала па ягоным плячы цi твары, выказваючы такiм чынам радасьць павароту пад родную страху. Цяпер-жа, — i гэта зьдзiвiла хлопца, — кабыла йшла, здавалася, зь нейкiм намаганьне, а вочы яе быццам i не пазналi Янука. Зьнiзу ля пысы й цугляў вiсела кароткая намаразь сапылёў. Янук узяў за аброць, намагаўся павярнуць галаву да сябе.

— Кося мая, коська добрая… як табе цяжка, — прамовiў хлапец.

I не пачуў Янук у вадказ зычлiвага iржаньня. Распрог санi, адчынiў у хлеве дзьверы, з крука зьняў шырокую коўдру. I цяпер, падчас начной мяцелiцы, нясло ад яе едкiм конскiм потам. Паволi й старанна накрыў Янук кабылу, узяўся падвязваць коўдру падпругай. I тады перадалося Януку выразнае, дагэтуль неспазнанае iм дрыжэньня. Здавалася, што пачыналася яно ў кабылiных нагах ды перабягала ў жывот. Iншым разам ахвотна, — ня ўтрымаеш яе, — сьпяшыла да напоўненых пахучым сенам ясьляў. Цяпер-жа спанукаць трэба было.

Зачынiў Янук хлеў i мяркаваў цi завее пасярод двара сьнегам санi ды ззаду прывязаныя да iх падсанкi. Бура, здаваклася, крыху спагнала ахвоту, але яшчэ калола ў твар ахапкамi шорсткай манны. Янук абстукаў са сьнегу боты, абмёў iх камлём мятлыды, вобмацкам шукаючы дарогi ў сенцах, адчынiў дзьверы.

Ля цёплай чыгуннай печкi, выцягнуўшы ногi, нярухома сядзеў бацька. Адмярзалi лапцi з анучамi, зь iх уверх уносiлася пара, а кроплi вады капалi на падлогу. Левай рукой бацька забаўляўся з мокрымi вусамi. Твар зарумянiўся, а застылыя на нейкiм пункце вочы не паднялiся й ня зiрнулi на Янука. На прыпечку стаяў ведамы Януку кацёл зь ведамай Мiколавай капустай.

— Нi дай Ты, Божа, калi што станiцца! Зацiгаў, мусiць, бедную кабылу. От нечысьць праклятая. Узваляць столька здаравеннага даўгога бярвеньн, ну й цягнi аж на тую станцыю. дзе-ж гэта ей, жарэбнай, ды яшчо па такiм сьнягу справiцца! Як ськiнiць дык i дзiва ня будзiць. Спадзяваўся на маладога каня ўзжыцца, аж тутака во…

Дрыжэў няроўны бацькаў голас i часта плюшчылiся вочы. Памалу паднялася левая нага, лягла на калена правае й крукаватыя, шурпатыя пальцы ўзялiся памалу разьвязваць вяроўкi лапцей i адкручываць анучы. Мiкола палажыў крыглы бохан хлеба й паставiў глiняную мiску на стале.

— Ты, сынок, гэта самае, паразьвешвай, каб сохлi, — зьвярнуўся бацька да Янука. — Дзе-ж гэта хто калi чуў, каб па трыццаць кубамэтраў на каня давалi! Паспробуй, вывязi! Дзiва, што кабыла падбiлася. Мусiць ня вiдзiць нам таго жарабя…

Маўклiвы Янук стаяў ля прыпечку й пазiраў на зьняможанага, крэкчучага бацьку. Дрыжачы голас спынiўся й па левай шчацэ скацiлася вялiкая, празрыстая сьляза. Нехта абцугамi сьцiснуў Януку ў грудзёх. Напокуцi, у чырвоным шкле, хлiпала перад абразамi лямпадка. Каб не расплакацца, Янук перастаў глядзець на бацьку, перавёў вочы на абразы й здалося яму, што ў пабiтым шкле ажыла чырвонай сьлязой пад вокам Прадславы засочлая кропля Тодаравай "лепшай за сталiчную"…

32

Любiнаму дзевiру Мiхалюку цi ня першы раз у жыцьцi так пашанцавала стацца цэнтрам агульнае ўвагi вёскi. Рассасулiўшыся за сталом, падпёршы падбародак правай даланёй, ён крыўдна-лянiва варушыў тоўстымi вуснамi.

— Дык-жа-ж от кажу, што ажно ў Вiльню загналi. Паслалi мяне ў полк… ну дзе гэну самую чынную тады служыў. Вы-ж помнiце… Ну дык мяне туды й цяперака, значыцца, — каб я з гэтага месца нi зышоў, пабажуся от, — ды адразу аж за тую Аршаву недзiка на хронт… а нашых нi знаю куды параськiдалi…

— Дык як-жа гэта ты, Мiхалючок, нi пытаўся нiкога, цi ня вiдзiў нiкога, дый нiчагусянькi нi знаiш i ня ведаеш?

Вульлянiн плаксьлiвы голас перадаў эмацыянальную зьнямогу доўга чакаючай, сплаканай маткi, што ў асобах сваiх двух "галубкоў" усё спадзяваньне й будучыню ў гэнай далёкай вайне страцiла. Каб хоць якi сьцiплы праменьчык, макулiнку-вестачку прынёс Мiхалюк. Дакорлiвым рашчараваньнем у з болем пазiралi на Мiхалюка дзясяткi жаночых i мужчынскiцх вачэй. Не магло памясьцiцца ў галаве, што з таго сьвету вайны, якая праглынула столькi вясковай моладзi, першым вярнуўся найбольш ведамы, нiчога няздольны сказаць тупiца. Каб на яго месца хто больш празорлiвы, кемлiвы…

Ды нi выпадала Мiхалюка вiнавацiць. Сьвежым у памяцi бытаваў i пры згадцы сьмехам людзей душыў надта-ж паказальны зь Мiхалюковай вайсковай кар'еры выпадак.

56
{"b":"103054","o":1}